Лета культработнікаў Іўеўшчыны – гэтая сапраўдная скарбонка праектаў, задумак, розных форм адпачынку для насельніцтва раёна. Людзям нічога не трэба рабіць. Проста пакінуць канапы і тэлевізары і выйсці на свае вясковыя і гарадскія канцэртныя пляцоўкі, як гэта сёння робяць бакштане, жыхары і госці цудоўнай вялікай вёскі, што прымасцілася на ўскрайку Налібоцкай пушчы, што адвеку была месцам добрых людей, гераічных і працоўных спраў, таленавітых і майстравых людзей, а зараз таксама годна жыве і запрашае на такія вось адмысловыя святы. Што ж асаблівага ў брэндавым свяце, што пачалося а 17 гадзіне сёння ў Бакштах? Гэта самы сапраўдны фестываль мясцовай культуры. Яго назвалі “Бакштаўскі каларыт”. І паказваюць зараз гледачам, у чым ён заключаецца – каларыт той. Спачатку дзейства дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах частавалі ўсіх прысутных смачным караваем з водарам жытнёвых і пшанічных палеткаў, блакітных васількоў – абавязковых суседзяў збажыны, блакіту нябёс і паветра роднай старонкі. Вітаў прысутных добры гаспадар бакштаўскага рэгіёну, старшыня сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Буляк. Ён дзякаваў людзей за добрасумленную працу, за ўменне быць сваімі на вёсцы. А гэта вялікая асаблівасць чалавечай натуры – жыць у ладзе з людзьмі, з суседзямі, з аднавяскоўцамі. А потым распачалася галоўная “фішка” гэтага асаблівага свята – конкурс побытавых танцаў “Танцуем па- даўнейшаму”. І яго галоўнымі танцорамі сталі і культработнікі, і тыя, хто прыйшоў паглядзець, паслухаць, адпачыць. Першым этапам конкурсу стаў майстар-клас побытавых танцаў ад арганізатараў фестывалю. Гэты былі танцы “Лысы”, “На рэчаньку”, “Каханачка”. Потым была рэпетыцыя з тымі, хто пажадаў прыняць удзел у конкурсе. А затым пачаліся конкурсныя выступленні параў. Пераможцы атрымалі дыпломы Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу і сувеніры аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы вёскі Бакшты. Беларускі народ на працягу сваёй гісторыі стварыў мноства яркіх самабытных танцаў, якія ляглі ў аснову народна-харэаграфічных традыцый Беларусі. Народныя святы і абрады ў Беларусі ніколі не абыходзіліся без песні і танца. Яны з’яўляліся неабходнай часткай народнага вяселля, святкавання Купалля, Калядак, зажынак і дажынак і г.д. У зімовыя месяцы ў вясковым побыце былі шырока распаўсюджаныя так званыя кудзельніцы і музыкі — вячоркі, на якіх збіраліся дзяўчыны і хлопцы і, вядома ж, не абыходзіліся такія сумесныя зборы без танцаў. А конкурс паказаў найбольш папулярныя побытавыя танцы нашага рэгіёну. Якое ж свята без дранікаў і дранкі?! Таму частавалі імі ўсіх. Святочным падарункам гледачам стаў канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Спадчына” з аграгарадка Лаздуны1.
Читать полностью: https://ivyenews.by/novosti/obshchestvo/10861-garmanisty-grajtse-u-tsymbaly-bitse-festyval-myastsovaj-kultury-adby-sya-bakshtakh.html
В. ГУЛІДАВА. Фота аўтара.