31.03.2026 г.
Сэрцам адчуць гісторыю, рукамі дакрануцца да старажытных рамёстваў, пачуць сапраўдныя аўтэнтычныя спевы — усё гэта магчыма зусім хутка!
Запрашаем вас на “Тыдзень традыцыйнай культуры”, які пройдзе на базе клубных устаноў Дзятлаўскага раённага цэнтра кудьтуры і народнай творчасці!
Гэта не проста мерапрыемствы, а падарожжа ў свет беларускіх звычаяў, абрадаў і майстэрства. На працягу тыдня вас чакае самае яркае:
Майстар-класы ад лепшых рамеснікаў;
Фальклорныя вечарыны;
Выставы народнай творчасці;
Аўтэнтычныя песні і гульні для дзяцей і дарослых.
Далучайцеся да свята, якое аб’ядноўвае пакаленні! Няхай традыцыі жывуць у нашых сэрцах.


























