Posts in

Archives


26.11.2025 г. Майстар-класы па вывучэнні побытавага танца (“Карапет”, “Кацярынка”, “Ойра”, “Лысы”, “Падэспан”, “Полька-качан”, “Ночка”, “Каханачка”) прадставіўБалабуеў Дзяніс Валер’евіч, загадчык Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці філіяла ДУК “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” і народны фальклорны гурт “Жывіца”. Танец не работа, хто не ўмее — сарамота! Таму на абласным семінары ў Гродне ўмелі ЎСЕ!

0 7

26.11.2025 г. Выкарыстанне беларускіх побытавых танцаў у арганізацыі культурна-адукацыйных  мерапрыемстваў прадставілаКасцяневіч Надзея Уладзіміраўна, кіраўнік фальклорнага калектыву “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”.

0 4

26.11.2025 г. Актуальнасць прымянення, методыка вывучэння мясцовага фальклору ва ўзорным танцавальным ансамблі “Зальвяначка” прадставіўЖукоўскі Цімафей Пятровіч, кіраўнік-пастаноўшчык узорнага танцавальнага ансамбля “Зальвяначка” ДУА “Зэльвенская дзіцячая школа мастацтваў”.

0 14

26.11.2025 г. Шчалканогава Наталля Мікалаеўна, кіраўнік народнага фальклорнага гурта “Талер” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” раскрыла цікавую і актуальную тэму на абласным семінары-практыкуме па побытавых танцах у Гродзенскім АМЦНТ. «Спецыфіка народнай харэаграфічнай традыцыі кожнага рэгіёна або лакальнага арэала Беларусі мае непаўторную асаблівасць, якая праяўляецца ў разнастайнасці форм …

0 6

26.11.2025 г. «Кансалідуючую сілу танца і важнасць абмену прафесійным і творчым вопытам адзначыла падчас адкрыцця семінара Хільмончык Кацярына Васільеўна. Дырэктар Гродзенскага АМЦНТ у прывітальным слове выказала ўпэўненасць у тым, што сённяшняя сустрэча будзе плённай і карыснай для кожнага.» СЕМІНАР, прысвечаны культурнай спадчыне рэгіёна, якая спалучае ў сабе танцы і жывую музыку, АБ’ЯЎЛЕНЫ АДКРЫТЫМ!

0 11

25.11.2025 г. На Гродзеншчыне стартаваў абласны выставачны арт-праект, прысвечаны святкаванню зімовых святаў.З нагоды набліжэння Раства Хрыстова і Новага года Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці сабраў у глядзельнай зале таленавітых майстроў і аматараў традыцыйнага мастацтва, каб разам пакласці пачатак шэрагу выставачных мерапрыемстваў, якія ў рамках новага праекта пройдуць ва ўсіх раёнах вобласці. У прывітальных словах …

0 19

25.11.2025 г. Звыш 100 арыгінальных ёлачных цацак з саломкі, гліны, нітак, дрэва, паперы, тэкстылю аздобілі зялёныя галінкі і стварылі казачную атмасферу.Сярод лялек, анёлкаў, званочкаў, ліхтарыкаў, казачных персанажаў, выяў жывёл і птушак, выкананых 85 майстрамі Гродзеншчыны, з’явіліся ўпрыгожванні ўдзельнікаў тэматычных майстар-класаў.Дзякуем майстрам па саломапляценні Ірыне Шавельскай (Гродзенскі раён) і Тамары Касьян (г.п.В.Бераставіца), па выцінанцы – Алене …

0 8

25.11.2025 г. Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці ўпрыгожылі папяровыя карункі народнага майстра Наталлі Клімко з Навагрудка, чыя творчасць займае пачэснае месца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Выстаўка, якая адкрылася ў рамках праекта “Новы год з традыцыямі”, зачароўвае дзіўнай філіграннасцю работ, арыгінальнасцю мастацкіх ідэй і той непаўторнай святочнасцю, якой напярэдадні галоўных зімовых святаў, …

0 7

25.11.2025 г. Заўтра, 26 лістапада Гродзенскі АМЦНТ запрашае кіраўнікоў фальклорных калектываў і спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу Гродзенскай вобласці на семінар-практыкум “Асаблівасці захавання, фіксацыі і вывучэння беларускага побытавага танца”. У праграме семінара запланавана раскрыццё тэм:— Танец і яго роля ў беларускіх абрадах і святах— Вывучэнне і захаванне беларускіх побытавых танцаў праз рэканструкцыю жодзішкаўскіх …

0 5