МАЙСТРЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ

16.01.2026 г.

Запрашаем пазнаёміцца з намі бліжэй праз новую рубрыку «Майстры Астравеччыны»!

Малышэва Алена Ігнацьеўна,
майстар народных мастацкіх рамёстваў ДУ «Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».

Народнаму майстру Алене Ігнацьеўне належыць значная роля ў вывучэнні, даследаванні і папулярызацыі традыцыйнага рамяства – cаломапляцення.

Дзякуючы творчым здольнасцям і намаганням Алены Ігнацьеўны, саломапляценне ў Астравецкім раёне атрымала інтэнсіўнае сучаснае развіццё.

У 2023 годзе майстру нададзены статус народнага майстра Рэспублікі Беларусь 🇧🇾

У 2025 годзе Алена Ігнацьеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пераможца абласнога штогадовага конкурсу імя А.І.Дубко «Творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва» ў намінацыі «Народны майстар года».

Кожны выраб майстра — унікальны твор мастацтва!