16.10.2026 г.
Адкрыў свае дзверы і запрашае гасцей культурна-асветніцкі цэнтр «Беларускі дранік»
у Воранава.
Гэта не проста музей. Гэта жывая гісторыя, якую можна пакаштаваць.
У нас вас чакае:
Цёплая экскурсія па старонках нашай гастранамічнай спадчыны.
Знаёмства з сапраўднымі носьбітамі традыцый — людзьмі, якія ведаюць сакрэты ідэальнай таркаванай бульбы і перадаюць іх з пакалення ў пакаленне.
Майстар-клас і дэгустацыя. Вы не проста ўбачыце, а самі даведаецеся, як бульба ператвараецца ў той самы знакаміты воранаўскі дранік «нацкія дзеруны» — з хрусткай скарыначкай і неверагодным водарам.
Прыязджайце ўсёй сям’ёй, прывозьце сяброў! Даведайцеся, чаму наш дранік — гэта больш, чым проста страва. Гэта густ дзяцінства, цеплыня беларускага дома і гонар за сваю зямлю.
Адрас: г.п. Воранава, вул.Савецкая, 34
Час працы: з 8.00 да 17.00
Запіс на экскурсію і майстар-клас: +375293377796, +375291820884
Больш навін: Гродзенскі АМЦНТ, grodno_omcnt




























