04.12.2025 г.
Менавіта ў гэты час майстры-батлеечнікі больш выразна фарміруюць тыпалогію батлеечнага тэатра, яго канструктыўныя асаблівасці, сістэмы ўладкавання лялек.
У Беларусі вызначалася некалькі тыпаў батлеечнага тэатра:
- аднапавярховыя (панарамныя);
- двухпавярховыя з з рухомымі лялькамі;
- двухпавярховыя з вежай;
- батлейкі па прынцыпе ценявога тэатра;
- батлейкі з празрыстымі дэкарацыямі, якія мяняліся падчас спектакля;
- батлейкі-«зоркі».
У кожнай батлейцы, нягледзячы на рэгіён краіны, заўсёды захоўваўся адзін асноўны сюжэт (больш-менш поўны ці скарочаны) на тэму Раства Хрыстова, колькасць жа інтэрмедыйных сцэн другой часткі прадстаўлення ў варыянтах была розная, што цалкам залежала ад акцёрскіх здольнасцей батлейшчыка. Менавіта інтэрмедыйнымі сцэнамі і адрозніваліся батлеечныя прадстаўленні ў розных рэгіёнах іх бытавання.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі зараз працуе выстава-панарама «Беларуская батлейка як нацыянальны сімвал і сродкі выхавання».

































