Archives
Муская Людміла Анатольеўна (г. Смаргонь. Лозапляценне) Людміла Анатольеўна Муская нарадзілася 27 сакавіка 1955 года ў вёсцы Мінкі Смаргонскага раёна. Лозапляценнем пачала займацца з 1994 года пасля таго, як убачыла вырабы, зробленыя сястрой мужа. Для таго, каб засвоіць тэхніку лозапляцення, карысталася падручнікамі і іншымі публікацыямі па рамяству. Напачатку свайго творчага шляху Людміла Анатольеўна займалася пляценнем хлебніц і …
Машкевіч Ванда Канстанцінаўна (в. Бабічы, Шчучынскі раён. Ткацтва) Ванда Канстанцінаўна Машкевіч нарадзілася ў сялянскай сям’і ў в. Быкаўка Шчучынскага раёна. Самастойна займацца ткацтвам пачала з 15 гадоў. Майстэрства пераняла ад матулі Станіславы Іванаўны Вялічка (1912-2012 гг.), вядомай на ўсю акругу ткачыхі і слыннай спявачкі. Бацька Канстанцін Міхайлавіч быў дбайным гаспадаром, а ў вольны час займаўся …
Карповіч Марыя Міхайлаўна (в. Крупава, Шчучынскі раён. Ткацтва) Марыя Міхайлаўна Карповіч нарадзілася ў вёсцы Бабічы Шчучынскага раёна ў сялянскай сям’і. Яшчэ дзесяцігадовай дзяўчынкай дапамагала матулі Вользе Міхайлаўне Дзямідавай (1906-1985 гг.) у хатніх справах і з задавальненнем вучылася ткаць і вышываць. Калі Марыі споўнілася 16 гадоў, самастойна выткала посцілку і вышыла свой першы ручнік. Сыравінай для …
Ботвіч Ніна Паўлаўна (1923-2018, аг. Новы Двор Свіслацкага раёна. Ткацтва паясоў) Ніна Паўлаўна Ботвіч нарадзілася ў вёсцы Новы Двор на Свіслаччыне. З ранняга дзяцінства дзяўчынка пазнала бядноту і цяжкую працу “ад цямна да цямна”. Нямала выпрабаванняў выпала і на далейшы лёс Ніны Паўлаўны. У Вялікую Айчынную вайну, у перыяд інтэрвенцыі, на тры гады была выслана …
Аўчыннікаў Аляксандр Фёдаравіч (г. Гродна. Выцінанка) Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў нарадзіўся 7 лістапада 1951 года ў г. Скідзель Гродзенскага раёна. У 1974 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава па спецыяльнасці “Чарчэнне, маляванне і праца”, працаваў мастаком-афарміцелем у сістэме кінавідэапраката г. Гродна. З 1988 па 2019 год – вядучы метадыст па народных промыслах і …
Кукса Міхаіл Міхайлавіч (1954-2020гг.; Гродна. Бондарскія вырабы) Кукса Міхаіл Міхайлавіч нарадзіўся ў вёсцы Скрыбаўцы Шчучынскага раёна. Пасля заканчэння Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі працаваў інжынерам-канструктарам на Гродзенскім заводзе аўтамабільных агрэгатаў. Цікавасць да бондарства ён атрымаў ад бацькі – Міхаіла Емяльянавіча. Род Куксаў славіўся рамесніцкай ўмеласцю ні ў адным пакаленні. Бацька Міхаіла Міхайлавіча быў выдатным спецыялістам …
Міхна Станіслава Вікеньцьеўна (1932-2022; в. Канюхі Воранаўскага раёна. Ткацтва) Станіслава Вікенцьеўна Міхна нарадзілася ў вёсцы Канюхі Воранаўскага раёна. З малых гадоў дзяўчынка была галоўнай памочніцай ў хатніх справах, ведала ўсякую вясковую працу. З 15 гадоў пачала ткаць самастойна. Хадзіла ткаць па іншых вёсках, зарабляючы грошы для сям’і. “У той час, – успамінае Станіслава Вікенцьеўна, – …
Мажэйка Марыя Юльянаўна (1923-2022; в. Петрыкі Астравецкага раёна. Ткацтва) Марыя Юльянаўна Мажэйка нарадзілася 24 лістапада 1923 года ў в. Гіры Астравецкага раёна ў вялікай сям’і, дзе было восем дзяцей. Жылі цяжка і бедна, таму старэйшай з дзяцей — Марыі — працаваць прыйшлося з самага дзяцінства. ”Скончыла чатыры класы польскай школы і пайшла працаваць, каб бацькам …
Балёнь Любоў Сцяпанаўна (1938-2024 гг.) (в. Студзянец Ваўкавыскага раёна. Ткацтва) Балёнь Любоў Сцяпанаўна нарадзілася ў вёсцы Пасынкі Ваўкавыскага раёна. У вялікай сям’і яна была адзінай дзяўчынкай, таму з маленства прыйшлося дапамагаць маці адзяваць сям’ю. З усяго вясковага рукадзелля асабліва падабалася ткацтва, з якім яна не разлучаецца ўсё жыццё. Сёння ў хатняй калекцыі Любоў Сцяпанаўны назбіралася …
Пенцяк Антаніна Пятроўна (в. Галынка Зэльвенскага раёна. Ткацтва) Антаніна Пятроўна Пенцяк нарадзілася ў вёсцы Вострава Зэльвенскага раёна. Традыцыйнымі рамёствамі (ткацтва і вышыўка) пачала займацца з дзяцнства. У сям’і ткалі дываны, посцілкі, дарожкі і простую тканіну. Асноўнай сыравінай для ткацтва была кудзеля, лён і воўна. З іх пралі ніткі, якія, у асноўным, ішлі на выраб палатна. …







